Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Агонь учэпістай рукою

Агонь учэпістай рукою
палена загрудкі схапіў:
і паплылі ўслед за ракою
слядоў пунсовых языкі.

І ноч пусцілася наўцёкі,
і блізкай явай стаўся сон.
І хваляй пачуцця высокай
біццё двух сэрцаў ва ўнісон.

Быў сведкам толькі Усявышні,
мільёнам воч міргаўшы ледзь.
Агонь зрабіўся трэцім лішнім
і ўжо сромеўся гарэць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Агонь учэпістай рукою - Эдуард Акулін