Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У гэтай дзяўчыны

У гэтай дзяўчыны вочы –
Агеньчыкаў двух свячэнне,
У цемрыве змрочнай ночы
Раптоўнае азарэнне!

У гэтай дзяўчыны вочы
Як двух матылькоў трымценне,
Бязногі, за ёй пакрочыш
Па лужынах, па каменні.

У гэтай дзяўчыны вочы –
Пралескавае цвіценне,
Ды думка душу азмрочыць:
“Я – з іншага пакалення…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У гэтай дзяўчыны - Янусь Малец