Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвіліны пройдуць дарагія

Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба – калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць – не разлюбіла.
I зберагчы – не зберагла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Хвіліны пройдуць дарагія - Яўгенія Янішчыц