Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я–бег нябачнае хвіліны

Я–бег нябачнае хвіліны,
Бясконцых сьветаў адгалоскі.
Кручу няспраўджаны гадзіньнік
На растанях прароку-лёсу.

Як сьнег на зломаных ігліцах
Гуляе з хлюпаю-мазэпай,
І я бяз Вас, мая дзяньніца,
Як та Марыя безь Язэпа.

Я–вашых думак люстраваньне,
Я–хваляў мокрая празрыстасьць.
Вы–кніг начовае чытаньне
І міжрадковых сэнсаў існасьць.

Я–сон, маўклівая адлегласьць,
Я–толькі слова у дарогу,
Душы вандроўная бязьмежнасьць,
Вачэй зялёных засьцярога.

Вы–сіняй птушкі крылаваньне,
Пячораў скальныя малюнкі.
Мы–вір нязбытнага спатканьня
На павятровых пацалунках.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я–бег нябачнае хвіліны - Ветразь