Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Яна… Яе вачэй зялёных зьзяньне

Яна… Яе вачэй зялёных зьзяньне.
А ён… Ён проста быў яе анёлам.
Яны сустрэліся. Было сьвітаньне,
Сьпявалі ў небе арфы і віёлы.
Але анёлы – дзіўныя стварэньні:
Імгненьне – і пара яму ў нябёсы.
Ён адлятаў. Прыходзіў дзень асеньні,
З вачэй зялёных паліліся сьлёзы.
Яна чакала ўночы і на золку
І верыла, што можна дачакацца.
Ён прысылаў паштоўкі на вясёлках,
Зь нябёс дарыў ёй зорачкі на шчасьце.
Сьпявалі птушкі і шумелі хвалі
Там, дзе прайшоў іх самы першы золак…
Ніхто ня ведае, як яе звалі.
А ён… Ён проста быў яе анёлам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яна… Яе вачэй зялёных зьзяньне - Марына Іванова