Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паветраны

Падымае крылы ў нябёсы,
Быццам птушкі ляцяць ў вырай,
Карабель срэбнавалосы –
Лепшы сябар дзяўчынкі мілай.

Ён не ведае перашкодаў,
Усё імчыць праз густыя хмары,
Разбаўляючы неба палосамі,
Наўздагон за дзявочай марай.

Вельмі проста яго дакрануцца,
Працягні толькі рукі да неба,
Паспрабуй разам з ім апынуцца
Пыльным змрокам астылага следа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паветраны - Антон Шыбека