Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой пацалунак паветраны

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці знік?
Ён з маіх думак злеплены
і з цукру вуснаў маіх.

Ты захавай яго ў сэрцайку.
Калі не, адпусці хутчэй:
можа растаць у далоньках –
за твае няма гарачэй…

Не каханне гэта. Не можа быць!
Проста добрае пачуццё
паміж намі і нашымі душамі…
Проста дзіўнае вельмі жыццё!

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці не?
Ён з маіх думак злеплены…
…думак маіх пра цябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой пацалунак паветраны - Галіна Пірожнік