Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Першы пацалунак



Першы пацалунак
напоены цішынёй…
Не зразумець –
саладосьцю ці горыччу
поўны ён,
прахалодай, а можа,
жарам? –
не разабраць.
Як ўсплеск зарніцы
глыбокай ноччу –
першы пацалунак,
напоены цішынёй –
не ясны.
Дзіўны.
Прысмак медзі на вуснах.
І толькі пытаньне:
няўжо вось так
цалуюцца?
Першы пацалунак,
напоены цішынёй –
зьдзіўляе…
Узмах вясла, ўсплеск вады –
лодка плыве па плыні –
ноччу глыбокай.

…Усё Таямнічае –
вабіць спазнаць Яго.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 4.00 out of 5)
Loading...

Верш Першы пацалунак - Рада Радабольская