Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы сноп

Першы сноп я зажынаю,
Зажынаю.
Перавяслам, нібы долю, спавіваю,
Спавіваю.
Дзякуй, ніўка, што ўрадзіла,
Што ўрадзіла.
Дзякуй, сонца, што свяціла,
Што свяціла.

Каласочкі нізка гнуцца,
Нізка гнуцца.
Аб зямельку вельмі б’юцца,
Вельмі б’юцца.
Іх шчасліваю рукою зажынаю,
Зажынаю,
На жніво, умалот бласлаўляю,
Бласлаўляю.

Свой снапок квятамі ўпрыгожу,
Упрыгожу,
Коп на тысяч перамножу,
Перамножу.
Дай жа, Божа, сілы земляробу!
Дай жа, Божа!
Дай жа, Божа, шчасця хлебаробу!
Дай жа, Божа!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першы сноп - Наталля Каліцька