Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімняя ноч

Зімняя ноч. Сцюжа
Неба снягамі кружыць,
Грае ў трубе вецер
Незразумелы джаз.
Мы, дзякуй Богу, дома.
Нам тут усё знаёма.
Бог не пакінуў нас.

Чуеш, мароз мацне,
Ноч на вачах чарнее,
Снег перастаў і зоркі
Сыпяцца за акном.
А ва ўтульнай хаце
Музыкай ціхай шчасце
Кружыцца над сталом.

Бо за сталом святочным
Разам бацькі і дочкі,
І напаўняе хату
Звонкі дзіцячы смех.
Што нам патрэбна ў свеце?
…Божа, дай шчасця дзецям
Як дзедмарозаў мех.

Зімняя ноч. Сцюжа
Зоркі ў акне кружыць,
Грае ў трубе вецер
Музыку для душы.
Нам тут усё знаёма.
Мы, дзякуй Богу, дома.
Добра на свеце жыць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зімняя ноч - Ігар Пракаповіч