Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ізноў заплакалі снягі

Ізноў заплакалі снягі
Пад жаўруковы спеў дрыготкі.
Аднавяскоўцы смаляць лодкі.
Паўзе вада на берагі.

У зацішку схуднелы кот,
Угрэўшыся, не пазяхае.
Пах крыгалому ён глытае:
Вясною рыбай пахне лёд.

Уподбрыкі ляціць з хлява
На голы выган першацёлка.
Чамусьці мулка ёй і колка,
Але палёгкі ёй няма.

Тут, апранутыя хто як,
Гарэзнічаюць доўга дзеці.
Усё, усё для іх на свеце
Яшчэ без горкіх без прысмак.

Плыве ў разлівісты раўчук
Зімы марозная суровасць.
I над усім – вісіць вясновасць,
I над усім – звініць жаўрук.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ізноў заплакалі снягі - Анатоль Грачанікаў