Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Свайму пакаленню

Свайму пакаленню

На нас, народжаных на стыку двух стагоддзяў
кладзецца цяжкая вага
ад тых, што скончылі сваё і адыходзяць
да таго берага.
Нас віртуальнасць да рэальнасці не верне,
без электрычнасці на нас находзіць жах,
шукаем мы Вай-Фай часцей, чым вернасць
шукалі нашы прадзеды ў сябрах.
Не бачылі мы голада з пакутамі
і поля, бомбамі узаранага.
Усе мы апранутыя, абутыя,
але такія…непадрыхтаваныя…

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Свайму пакаленню - Ксенія Валенда