Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вярніце мне жывое зерне

Вярніце мне жывое зерне
З тае гарматнай калатні.
Вярніце любасць мне і вернасць,
Што вывяраліся ў агні.

Вярніце ўсмешкі, казкі, гулі.
Але ў каго патрабаваць?..
Хіба чым-небудзь іх расчуліш,
Вось тых, што прагнуць забіваць?..

Яны адну вучылі мову:
Агонь, і сталь, і гром – у твар…
Дык будзь жа цвёрдым, маё слова,
I будзь бязлітасным, удар!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вярніце мне жывое зерне - Кастусь Кірыенка