Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжкая наркаманія

Жыцьцёвы эпас ў мастацкім стылі,
Сюжэт шыкоўны і не банальны.
То безумоўна: ты здольны дылер,
І падаеш усё парцыяльна.

Правал, палёт і уздым на спуску
Чырвонай плямай на белым задніку.
Яшчэ хоць слова па-беларуску –
І я пачну забіваць закладнікаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяжкая наркаманія - Канстанцін Путронак