Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горная дарога

Даліну, таполі, дувалы
шызая хмара закрыла.
Ударылі ў твар
з перавалу
ветру халодныя крылы.

Вяршыні
пакрыты
снягамі.
Машыны
спавіты
вятрамі.

Такога
не выдумаць,
здэцца.
Дарога
спіраллю віецца.
Масівы граніту.
Пячэры
клыкі сталактытаў
ашчэраць.

То раптам
тунелі у мроку,
то прорва
дзвюхвёрстая збоку.

Вяршыні
пакрыты
снягамі.
Машыны
спавіты
вятрамі.

А ветры чытаюць трывожна
надпіс старое грабніцы:
“Падарожны,
будзь асцярожны,
ты – як сляза на расніцы”.

А нашы імчацца машыны,
шумна ірвуць кіламетры,
стаптаўшы,
падмяўшы
пад шыны
хмары, вяршыні
і ветры!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Горная дарога - Анатоль Вялюгін