Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У клясе

Шумна у клясе, шумна i нудна,
Сьцены шырокiя душаць мяне.
Словы вучыцеля цiха, марудна
Льлюцца, iх слухаць ня хочацца мне.
Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,
Тыя – чытаюць, другiя – крычаць,
Я… я гляджу на праменьнi, што йрвуцца
У цёмную клясу i ў шыбах гараць.
А з-за вакна мне шапочуць таполi,
Неба сiнее, прыветная даль,
Даль, што ня зьведаць яе нам нiколi,
Сьветла-празрыстая, быццам крышталь.
Дыхае сьвежасьцяй сад пажаўцелы,
У салi “Адвеку мы спалi” пяюць…
Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы,
Як цераз вокны нячутна, нясьмела,
Восенi гукi плывуць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У клясе - Наталля Арсеннева
 »