Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Празрыстая ціша, як шкло

Празрыстая ціша, як шкло,
і чуйная, быццам бяздонне.
Дрыготкае рэха
сэрца сцяло,
як сцінаецца сонцам
сутонне.

І голас лясоў…
і грымот-навальніц…
і весніц сіпатых…
і пожняў…
Уздыхі і стогны
радзімай зямлі
сцінаюцца ў гук
трывожны.

Здранцвела
знямоглая цішыня
ад рэха тых гукаў балесных…
А гукі набатам
звіняць і звіняць,
нібыта на родных абшарах
ім цесна.

І ціша напялася,
як цеціва.
Крый Божа,
вось-вось парвецца…
Дажыць бы да новага
нам
жніва
і новае ўбачыць
дасвецце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ***Празрыстая ціша, як шкло - Васіль Рагаўцоў