Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У Полацкай Сафійцы. 1986

У Сафійцы граюць арганы.
Слухае край курганны.

Вырываюцца гукі праз тоўшчу вякоў
за муры з высокіх акоў.

Запаўняюць Сафійку высокім болем…
А над палескім атручаным полем
адважным людам вядзецца бітва.
Гора – што брытва.

Дняпроўе – прорва.
He Прыпяць – прыпек.

Жабоцькі скачуць па лугавіне
і паміраюць… Жывое гіне.
О, велічных гукаў Прыдзвінне!

Адкуль на даўняй кафлі хімеры?
Адкуль на фрэсках тыгры, пантэры?
Адкуль у казках цмокі, гіены?
У колькіх каленах парушаны гены?

I ў птахаў сэрцы, а не маторы.
Рыб касякі не адмыюцца ў моры.
Але народ прыгажэе ў горы –
прыціхлы, хворы.
Душой празоры.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У Полацкай Сафійцы. 1986 - Данута Бічэль-Загнетава