Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Купалле

Купалле заклікае: “Распраніся,
У возера кідайся галышом
Пі медавуху, п’яны прыпусціся
У скокі першабытныя з агнём!”

Не бегаў я даўно. Узрост мой – сталы,
Але ж ізноў парушаны спакой:
Так хочацца сівому аксакалу
Стан прыгажуні абхапіць рукой!

Смяецца ветах, гульняў нашых сведка,
Мы ляжам на вільготную траву
І адшукаем казачную кветку,
Згубіўшы ад кахання галаву.

Запаленае кола едзе з горкі –
Паветру пакідае чорны дым.
Нам ранкам будзе сорамна і горка,
А сёння думкі толькі аб адным…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Купалле - Міхась Палачанін