Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На Купалле

На купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
I шчаслівым быць здаецца!

Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, –
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі…

Двойчы, тройчы – а крапліста –
Злі слязою брыльянцістай
I чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…

Як узыйдуць з зелля кветкі. –
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На Купалле - Янка Купала