Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мясцiн мiлей няма на карце

Мясцiн мiлей няма на карце
Юнацтва светлых берагоў,
Дзе зведаў я адкрыццяў шчасце,
Ды не аддаў – святых даўгоў…

Зноў клiча роспытам сцяжынка,
Вядзе, бы Арыядны нiць,-
На луг, дзе мамiна хусцiнка
Ярчэй куста шыпшын гарыць.

А ў садзе дзеда налiлiся
Духмяных грушаў крамянi;
iмкнуцца ластаўкi ў высi,
Прарочаць сонечныя днi…

Дзень да заходу пахiлiўся,-
Царкоўны, чую, звон званоў…
Не заблуджуся, бо не збiўся
З дарог да родных курганоў!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мясцiн мiлей няма на карце - Міхась Курыла