Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗОРКА ВЕНЕРЫ

Пражытых гадоў не памераць,
Не ўзважыць на шалях ніяк,
А я прадаўжаю ўсё верыць
У зорку Венеры, дзівак…
Калі ўжо магла разгарэцца,
Даўжэй хай гарыць над зямлёй,
Святлом яе поўніцца сэрца,
Як вочы твае дабрынёй!..
Я веру, што цемра адступіць,
Дзе зорка Венеры гарыць.
Дазволь мне цябе прыгалубіць,
Дазволь да грудзей прытуліць.
Усмешку, пагляд твой ласкавы
Ніколі мне больш не забыць…
Магічнай, чароўнаю з’ явай
Нам зорка Венеры гарыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗОРКА ВЕНЕРЫ - Міхась Курыла