Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Божай слязою каціцца зорка

Божай слязою
каціцца зорка —
У нечай далоні
знічкаю стане.

Плачам і спевам
зойдзецца птушка —
Страціушы сэрца,
песню знайшоушы.

У храме нябёсным
плачуць Анёлы —
Сэрцы людскія
жаль не кранае.

Падаюць гукі,
поуніцца Чаша —
Доугацярпеннем,
доугачаканнем.

Сеюцца СЛОВЫ
у глебу пустую
і прарастаюць —
цернем
ды КРЫЖАМ…

28-29.01.2001

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Божай слязою каціцца зорка - Ангеліна Дабравольская