Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш З Божай ласкай

Сонца прамень над зямлёю завіс.
Гоні агледзіць, пакоціцца ўніз.
Дзённыя справы завершым і мы…
Добра, калі дзень прайшоў без маны.

Вынік не проста адразу спазнаць –
Здолее радасць у сэрца вяртаць,
Правільна крочыць па сцежках сваіх
З ціхай малітвай, а можа і ўслых.

Што пераважыць у сэрцы падчас?
Як паспяшаемся – рэзкі адказ,
Ці раздражненне агорне і зло.
Дзе тады шчасце? Было і сплыло.

Ціхага стану шукай у душы,
Каб гневам сябе не зацерушыць.
Божаю ласкай напоўняцца дні:
Людзям любоў і спагаду нясі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З Божай ласкай - Ядвіга Рай