Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я баюся пачуць у адказ

Я баюся пачуць у адказ:
Мне, прабачце, цяпер не да вас.
Збочу ў травы – такой бяды.
Недзе ў вёсцы цвітуць сады.
Вечным спевам жыве збажына.
Салаўі шчасце ткуць давідна.
Там ля веснічак Ён і Яна.
Аб’ядноўвае іх не мана.
Песціць сэрцы іх Млечны Шлях
І рамонкі на росных лугах.
Далучуся і я да іх,
Летуценных і ўсё ж зямных.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я баюся пачуць у адказ - Зоя Калкоўская