Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне ўсе памагаюць

Мне ўсе памагаюць, а я не скрываю:
няздольны камусь памагаць,
паколькі-пастолькі сухая трава я,
ці скошаная сенажаць.

Папера шамоціць, няроўныя строфы
па рэбрах бягучых гадзін,
гатовы са мною паўзці на Галгофу,
яна для мяне толькі дзе?

Ці трэба?..
Але! – не аднойчы, не двойчы
аддам я стварэнні свае,
за тое зусім не чакаючы грошай,
цягнуць буду крыж за дваіх!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне ўсе памагаюць - Ігар Белкін