Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Нос

У справы не свае, нібы затычка,
Уткнуцца нейкі Нос пасмеў,
Дык вось і ўрэзалі яму аднойчы пстрычку,
Ды так, што ён аж пасінеў.
I Нос пакрыўдзіўся, зачмыхаў ён: “Вар’яты!
За што мне пстрычку? Я ж не вінаваты!”
“Каб звычак дрэнных ты не меў, –
Заўважылі яму, – пачвара!”
“Ды хіба ў тым віна мая?
Не сам прыдумаў гэта я.
Зірніце, – я ж сяджу на твары,
А твар, вядома, частка галавы.
Нікуды сам уткнуцца не магу я,
Раблю, што галава змазгуе,
Таму па галаве і біць павінны вы.
За што ж мяне караць, калі яна такая,
Што ў справы не ў свае мяне ўтыкае?”

Прызнацца, сустракалася і мне:
Начальнік сам нахамутае,
Адказваць жа другога падаткне,
I той па носе атрымае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нос - Уладзімір Корбан