Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КІРАЎНІК

Камусьці трэба працаваць…
І ўсе працоўныя павінны
Работаць і адпачываць,
Амаль не разагнуўшы спіны.
Ўтрая ж працуе кіраўнік,
На ўсіх кірунках вельмі чула,
І так у фронт работы ўнік,
Каб тыл не адрываць ад стула.

Каб свой кішэнь не апусцеў,
І каб не знялі з той пасады-
Работае, ажно ўспацеў,
Аддаючы свае загады.
Ўдабавак трэба ж адпачыць,
Напэўна ў Ялце, мабыць ў Сочы,
І гэтай справы даручыць
Камусьці – ён зусім не хоча.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КІРАЎНІК - Аляксандр Ведзянееў