Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзе б знайсцi тое шчасце зямное

Дзе б знайсцi тое шчасце зямное,
Каб не страцiць яго, не згубiць,
I да скону шчаслiва ў спакоi
Свой адлiчаны тэрмiн пражыць.
Мы заўсёды кудысьцi спяшаем,
Каб усе свае справы зрабiць,
А на час нават i не зважаем.
Ну а ён жа так шпарка бяжыць.
Паглядзi, ўжо дарослыя дзецi,
Ужо ўнучак спрабуе хадзiць.
Ўсё так хутка мяняецца ў свеце,
I нам трэба спяшацца, каб жыць.
Дым прайшоў, з iм мінула благое
Ды не варта яго варушыць.
Трэба моцнай узяўшы рукою
Гэты кубак жыцця асушыць.
Не салодкi, крыху гаркаваты,
Як напой той на смак паспытаць.
Пра жыццё, здасцца, ведаў багата,
Ды з адказам не трэба спяшаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзе б знайсцi тое шчасце зямное - Кацярына Самусенка