Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тэрцыны

Каб я аднойчы не спаткаў Вас,
ці так бы прагнуў зараз жыць…
Ці так бы іншую кахаў я?..
У беззвароцце час бяжыць.
Што марна варушыць былое
і над нішчымным варажыць…
Магло б ці здарыцца такое?
Ці меў бы шчасце кожны з нас,
калі б асенняю парою
аднойчы не спаткаў я Вас?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тэрцыны - Эдуард Акулін