Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зажурыўся вечар

Зажурыўся вечар ветрам у чорных косах,
Хмары скралі з неба поўню, як назло…
Марыў я скупнуцца ў крыштальных росах,
Марыў я спаткацца з мілай – не звязло!

Памаліўся Богу, жабраком зрабіўся –
У дарозе многа мудрасці знайшоў…
Што мне тая мудрасць, калі свет разбіўся!
Для тугі не хопіць усіх сусветных моў!

Я спаткаў аднойчы восенню цыганку –
Шмат наваражыла славы і віна,
Толькі сэрца скрала вераснёвым ранкам,
І цяпер да скону доля мне адна!

Вось яно, каханне, – жаўруком у нябёсах,
Толькі птушку гэту коршун пільнаваў…
Я шукаў красуню ў васільковых вёснах,
А знайшоў – яе ўжо іншы цалаваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зажурыўся вечар - Канстанцін Крышталь