Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жураўліная ноч

Слізгалі цені па Чумацкім шляху,
Іх крык тужлівы скаланаў сады,
I гулка грукалі, нібы па даху,
Па каранях крамяныя плады.

Маўчалі зоры ў схаладнелай высі,
Лясы, лугі – маўчалі на зямлі.
Чаму ж так рана ў вырай падаліся,
У вырай падаліся жураўлі?

Што узняло іх: крыўда, страх ці гора?
Ад зябкіх жураўліных галасоў
У журавінна-ядраным прасторы
Ужо лунаў дух першых маразоў.

Што ў гэты час прырода адчувала?
Стаіўся я на змрочным кургане.
Яна яшчэ не спала, не драмала,
Але не пазнавала ўжо мяне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жураўліная ноч - Анатоль Грачанікаў