Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ля аціхлай ракі

Ля аціхлай ракі,
Там,
дзе пасвяцца коні, —
Цёплы дотык рукі
На вякі
запалоніць.

Там цяпло дабрыні
З першым промнем прыходзіць,
Там не верыш ані,
Што, бывае, нягодзіць.

Там згарае зара
У вачах жураўліных,
Там жывуць успаміны —
Залатая пара.

Там сплываюць гады,
Як святло на далонях.
Там,
на сонечных гонях
Спее радасць заўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ля аціхлай ракі - Уладзімір Марудаў