Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парасло бур’ян-травою

Парасло бур’ян-травою
Шчасцейка дзявочае,
У хмызняках яно ўляглося
На парозе восені.

“Уставай,-яму кажу я,-
Пашкадуй дзяўчыначку”,
А яно і ў вус не дуе
А ні на хвіліначку.

Заляцаецца з вятрамі,
Шэпчацца з чаротамі.
Лупяць яго кухталямі,
Топчуць яго ботамі.

Што ж ты ўпартае такое,
Шчасце мае горкае?
Упадзі хутчэй у далоні
З неба яснай зоркаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Парасло бур’ян-травою - Валянціна Владава