Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гледзячы з-пад рукі

Такое з-пад ілба хіба убачыш?
Такое можна ўбачыць з-пад рукі.
– Кузю-кузю, майго маленства ветрык! –
А некалі ж губамі – да шчакі!

А некалі ж на ворыве
Ішоў я
Крыклівым грачанём
Па баразне
Услед за бацькам.
Як любіў каня ён!
Яго не гладзіў пугай па спіне.

– А цягавітасць нам з табой да твару! –
Казаў і ў свіран дзверы адчыняў…
І конь, на бацьку гледзячы рахмана,
Падковай шчасця
Шыю выгінаў!

Таму пасля ніяк не мог паверыць.
Усё чакаў, развейваючы сум,
Што гаспадар ад нас пайшоў у неба,
Каб там начэрпаць зорнага аўсу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гледзячы з-пад рукі - Станіслаў Валодзька