Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як я марыла панам на белым кані

Як я марыла панам на белым кані…
На кані беласнежна-сярэбранай масці…
Белы конь… без адзінае плямы, ані…
І лячу я на ім, заміраю ад шчасця…

Ну а пан, вой, як прыкра, ён лішні зусім,
не падумала я, ён такі неахайны…
бо я марыла толькі аб белым кані…
а прыехаў, няхай, тады служыць на стайні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як я марыла панам на белым кані - Валянціна Баранава