Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пагоня

Шмат гадоў, шмат стагодзьдзяў таму,
Калі ворагі лезьлі да нас,
Бралі зброю і йшлі на вайну
Ўсе, хто мог тую зброю трымаць.
Поўнач, поўдзень, захад і ўсход –
Татарва, маскалі, крыжакі…
Адстаяць незалежным народ
Шлі ў сьмяротную бойку палкі.
Захлыналась крывёю зямля,
Па палетках бадзяўся пажар…
Толькі хтосьці высока трымаў
Сымбаль годнасьці – волі штандар:

Белы вершнік на белым кані
Прамянём на чырвоным гарыць.
Белы вершнік зь бліскучым мячом,
Старчаю з патрыяршым крыжом.

Дык паўстань жа, сагнуты народ,
Пыл і бруд пастрахвай з калень.
Гэта ж твой разорваюць дом,
Гэта ж твой атручваюць хлеб,
Гэта ж твой зьневажаюць сьцяг,
Гэта ж голас заглушваюць твой,
Гэта ж ты ўсё жыцьцё у гасьцях
На зямлі згвалтаванай сваёй…
Досыць, родныя, сьвіньнямі жыць,
Ўсё ніжэй нахіляючы твар.
Нас заве да зьнішчэньня ілжы
Сымбаль годнасьці – волі штандар:

Белы вершнік на белым кані
Прамянём на чырвоным гарыць.
Белы вершнік зь бліскучым мячом,
Старчаю з патрыяршым крыжом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Пагоня - Андрэй Мельнікаў