Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хвалько

Хвалько

Ад яго не чакай, дзеўка, толку,
Не дай Божа халопу стаць панам.
Ён тады і на чыстым падворку
Будзе бруду шукаць і заганаў.

І на тых, хто дагэтуль быў родны,
Паглядзіць зверху ўніз, рот скрывіўшы.
Ён вышэй за халопаў, свабодны…
Хто не пан, для яго будзе лішні.

І падзенецца некуды любасць,
Што раней пасялялася ў сэрцы.
Напаказ-самахвальства і тупасць.
Па сваёй усё мерае мерцы.

Хто не бачыў такой яшчэ з’явы?
Паглядзець хвалько часу не мае,
Што на ім толькі пана халявы,
Па зямлі басанож ён ступае.

2002 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хвалько - Ніна Кавальчук