Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Агеньчык дабрыні няхай не згасне у сэрцы нашым

Не крыўдзі бліжняга свайго,
Бо не загояцца у сэрцы раны,
І будзеш ўсе жыццё саромецца
Сваёю брыдкай справы..
Лепш добрым, чалавеча, будзь
І не гасі ў сваёй душы святло,
Няхай яно як сонца ззяе
І ўсіх навокал сагравае.
Ды не трымай пачвары-злосці
Ніколі ў сваім сэрцы на кагосьці,
Бо мабыць небарака гэты
І сам адведаў столькі ліха,
Што дабрыні агеньчык згас,
Але прамень святла твайго
яго ізноў абудзіць ўраз…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Агеньчык дабрыні няхай не згасне у сэрцы нашым - Марына Ількевіч