Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Няхай уславіцца Лянота!

Няхай уславіцца Лянота!
Так бы і жыў заўжды ў гульбе!
Ды прыйдзе страшны звер – Работа,
Ашчэрыць зубы на цябе,
Зарыкае і заскуголіць,
Драпежна выгне кіпцюры,
І забярэ, і заняволіць –
Каб ад зары і да зары.
Яшчэ і пугай падганяе,
Працуй, маўляў, іначай з’ем!
А часам шчэ прыходзяць зграяй –
Работ збярэцца пяць ці сем,
Тады ганяюць талакою,
Ад раніцы і да цямна,
Няма ні ўздыху, ні спакою,
Ды маніць роздыхам труна.
І думаеш:” Знайшоў бы малпу,
Што кій прыдумала узяць,
І так па пысе моцна даў бы,
Каб ёй адбіла працаваць!”.

21.05.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Няхай уславіцца Лянота! - Святлана Куль