Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывём часінаю такою

Жывём часінаю такою,
Што ўвысь нязменна нас вядзе.
Не адчуваем мы спакою
Алі хвіліначкі нідзе.

Няхай суцішна на світанні –
Узнікне вецер апаўдні.
Як быццам ціш на акіяне,
Але гудзіць у глыбіні.

Ад кубкаў плошчаў, струнаў вуліц,
З палёў, дзе меддзю ўсё гарыць,
Па-над усёю земнай куляй –
Мільёнаў душ бунтоўны кліч.

Ён узляцеў высока сёння,
Імкне туды, дзе значыць шлях
Штораз вышэй галуб чырвоны,
Галуб чырвоны – родны сцяг.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жывём часінаю такою - Пятрусь Броўка