Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою

Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою,
Ступлю па ім да зменлівага шчасця.
Адкуты мосенж на мае запясці,
А на яе – Хрыстовае прычасце.

Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою,
Хадзіць па ім дазволена абраным.
Атрута змовы на маім каханні,
А на яе – Хрыстовае прызнанне.

Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою
Лёг ад мяне і да яе памкнуўся.
Ад мае помсты болей не ратуйся,
I ад яе – даўно ўжо Бог злякнуўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою - Валянціна Аксак