Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Захапляюся Пушкіным

Я помню тое вокамгненне,
Калі мне генія тварэнне
Упершыню папала ў рукі,-
Было такое здавальненне!..
Ад вершаў тых чароўных гукаў
Кудысьці плыў у летуценні…

Дзіцячай той сустрэчы свята
Жыве са мной усе гады
І не сыходзіць нікуды.
А с кожным годам больш багата
Знаходжу серабра і злата,
І дыяментаў слоў бліскучых,
Мелодый казачных пявучых…

Дык вось, скажу без выхвалення:
Мне Пушкін – цуд і захапленне!
Няхай бягуць сабе гады –
Са мною Пушкін назаўжды!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Захапляюся Пушкіным - Пётр Шакола