Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Прызямленне

З нас кожны у дзяцінстве – летуценнік.
І я ж калісь пад шэпат траў
Лавіў рукой бліскучыя прамені –
І думаў, што у рукі сонца браў…

***

Паўсюдна музыка растворана ў прыродзе,
Мелодый безліч тут рассыпана цудоўных.
Мы захапляемся і хараство знаходзім,
Адчуўшы рытм прыродных з’яў чароўных.

***

Трэба быць на Зямлі чалавекам,
Шчырым і добрым да маці-прыроды –
Гэтак прызначана людзям спрадвеку.
Шкада, што такія вось мы – не заўсёды…

*****

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прызямленне - Пётр Шакола