Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КРЫНIЦЫ

Назаужды неразрыуна абручаны
Са святымі, ляснымі крыніцамі
На прыгожай зямлі Навагрудчыны,
Дзе пашчасціла мне нарадзіцца!
З недрау Маці-Зямлі, па каменьчыках,
Быццам дзве неразлучных сястрыцы,
Звонкім і непрыкметным струменьчыкам
У хмызняк выцякаюць крыніцы.
У нястомную спеку напіцца,
Падзяліцца ліхою бядою
Едуць людзі да цуда-крынічак,
Што з жывою і мертвай вадою.
Немагчыма ля іх не спыніцца,
Бо навокал краса непауторная,
Ды прыродная сіла вадзіцы
Свае справы вяршыць цудатворныя!
Дай жа, Божа, у спеку і студзень,
Каб цяклі век святыя крыніцы-
Падарункам усім добрым людзям,
Неразгаданымі таямніцамі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КРЫНIЦЫ - Уладзімір Бузук