Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Купальскі бліцкрыг

Легіёны, варожыя вежы,
Бягуць паштальёны. Адрэжу
Свае успаміны, навіны, і чуткі,
Павольныя міны-атруткі.
Па трэшу ў лісты-пахаванкі –
Ўсе вершы, глісты, і каханкі.
Таксама масты-абяцанкі
Пад танкі на частку праезджу.
Пальчатку – на розум, душУ – ў камізэльку,
Зацвілыя блядкі – прымушу “ў сцельку”.
І быць нецвярозым, але цверазейшым
Я мушу чым босы, піндосы, і гейшы.
Ударыць маланка Купалля бліцкрыгам
Па быдла-гулянням, пытанням, і фрыкам!
Бо мары ў тыдзень русальны праз спёку –
Абрыдлы парад канібальны ў шоку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Купальскі бліцкрыг - Алесь Круткін