Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хто яе слуга?

Летаргія –
Вія
Падарунак.
Думак кома,
Глаукома мозга.
Коска.
Там калыска, цацкі, соска,
Пыска шчанюка, бярозка,
Соку каб напіцца з чагі
Нібы цыцкі,
Захмялець ад брагі,
А яшчэ смуга.
Мілавіцы, Богу,
ДУшу як старызну
Аддамо на трызну.
Чараўніцы мушу
Распавесці ўсцюжу
Хто яе слуга.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хто яе слуга? - Алесь Круткін