Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Хопіць! Ужо замнога

Хопіць!
Ужо замнога!
Кроў, ліхалецце, жах!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!

Годзе!
Пастой!
Старога
свету гарыць кляштар.
Хопіць!
Ужо замнога –
Знішчаны ўшчэнт алтар!

Стой!
Супыніся!
Стогнуць,
Дзеці збіраюць прах!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!

Люд, што адвергнуў веру –
разрабаваў крыжы!
Людзі! Ці ж можна верыць
Тым, хто куе нажы?!

Тым, хто фарбуе світкі
чырванню целаў дзяцей?!
Тым, хто ўжо ўвачавідкі
Кроў п’е у іх з грудзей?!

Хопіць, ужо замнога,
пеставаць смерць у руках!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш …Хопіць! Ужо замнога - Марыя Кобец