Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стань музыкаю мне

А.

Стань музыкаю мне,
А не музыкам –
Каб душамі плылі ў адной прасторы,
Адной былі любоўю, шчасцем, горам –
Стань музыкаю мне,
А не музыкам.

Нам адчыніў Гасподзь Нябёсны Хорам,
Для нас спяваюць Ангельскія лікі.
Стань музыкаю мне,
А не музыкам –
Найлепшым Божым дарам,
Божым творам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стань музыкаю мне - Ангеліна Дабравольская