Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марш

Як быццам вольнае паветра
малюе ў Гомлі мімаходзь.
Калона каля кіламетра,
скрозь абыякавасці нетры
гучала моцнае: “Сыходзь”.

Не злодзеі, народ звычайны.
Іх немагчыма падлічыць.
Не трэба ім нябеснай манны,
ды забаўлялак разнастайных.
Яны імкнуцца проста жыць.

Пратэст найлепшая прылада,
бо марна заклікаць да тых,
хто дзіўна атрымаў пасаду
і абазваў сябе “ўладай”,
ды хутка страціў зрок і слых.

Хто дзеля пэўнага зацішша
нагарадзіў законаў плот.
Жыццё свае законы піша,
з якіх адзіны тэзіс выйшаў –
рабіце ўсе наадварот.

Таму, сабраўшыся ў калону,
рашуча скінуў страху груз,
з адчаем і бядой пароўну,
нягледзячы на забарону,
на плошчу выйшаў Беларус.

Блакіт нябесны быў прыгожым.
Нібы дапамагаў Гасподзь
тым, хто ляноту патрывожыў,
калі ў горадзе над Сожам
гучала моцнае: “Сыходзь”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Марш - Аляксандр Науменка